BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр абароны Польшчы: сітуацыя на мяжы з Беларуссю сур’ёзная

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў сур’ёзнай сітуацыю, якая складваецца на мяжы з Беларуссю.

Foto: Tomasz Jastrzebowski/REPORTER / East News

Паводле яго слоў, ціск на мяжы ў апошнія тыдні ўзмацніўся. У верасні зафіксавана больш за 2,5 тысячы спробаў незаконна перасекчы мяжу і больш за 26 000 за апошнія дзевяць месяцаў. Гэта столькі ж, колькі і за ўвесь 2023 год.

Міністр абароны распавёў, што памежнікі затрымліваюць кантрабандыстаў і выкрываюць маршруты перамяшчэння мігрантаў. У аперацыі «Бяспечнае Падляшша», якая праводзіцца на мяжы з Беларуссю, удзельнічаюць 17 тысяч вайскоўцаў, памежнікаў і паліцэйскіх.

Беларускае Радыё Рацыя