Кааліцыйны выбарчы камітэт левых зладзіў у Беластоку прэс-канферэнцыю з удзелам міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешкі Дзем’яновіч-Бонк.

Міністр Агнешка Дзям’янавіч-Бонк у тым ліку пракаментавала трагедыю з беларускай Лізай у Варшаве:
-Бяспека жанчын – полек, замежніц, якія знаходзяцца ў Польшчы, мусіць быць прыярытэтам. Гэта страшная трагэдыя і яна ніколі не павінна паўтарыцца. Гэтая страшная трагэдыя яшчэ больш мусіць схіліць нас да змен, да дыскусій па ўдасканаленні закона.
Таксама міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешка Дзем’яновіч-Бонк падкрэсліла, што ў Польшчы гарантавана абарона правоў беларусак-мігрантаў нараўне з грамадзянамі Польшчы. Адпаведна рыхтуецца адмысловы законапраект для ўдасканальвання прававога становішча жанчын-мігрантак у Польшчы.
Цалкам гутарка:




Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара






