Польская мяжа павінна быць нават больш бяспечнай, чым цяпер, але бяспека не выключае элементарнай чалавечнасці, заявіў новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.

Падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу (15 снежня) міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі абвясціў пра праверку ўсіх службаў, падпарадкаваных гэтаму міністэрству, у тым ліку Памежнай аховы – таксама ў кантэксце дзейнасці яе афіцэраў падчас міграцыйнага крызісу.
Міграцыйны крызіс, або як яго называюць мясцовыя, гуманітарны крызіс на польска-беларускай мяжы, доўжыцца з лета 2021 года,. Цягам гэтага часу толькі на польскім баку мяжы знойдзена звыш 50 целаў мігрантаў, якія памерлі ад холаду, голаду ці знясілення, не атрымаўшы дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tvn24.pl






