BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінкультуры Польшчы запатрабавала вярнуць грошы, выдзеленыя беларускім даследчыкам

Больш за 43,5 тысяч еўра, атрыманых у якасці шасці паўгадавых стыпендый, выдзеленых беларускім даследчыкам праз Берлінскі філіял Інстутуту Пілецкага, запатрабавала вярнуць Міністэрства культуры Польшчы. Пра гэта піша выданне “Rzeczpospolita”. Прычына ў тым, што выдзяленне даных стыпендый не ўваходзіла ў задачы Інстытуту Пілецкага, лічаць у міністэрстве.

Фота: gov.pl

У сваю чаргу выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб´яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Баркоўскі ў лісце, адрасаваным міністру культуры Ганне Урублеўскай, выказаў занепакоенасць пагрозай ліквідацыі беларускіх навукова-адукацыйных праграм, якія праводзяцца ў Інстытуце Пілецкага.

Акрамя таго, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі заявіў, што даследчыя праграмы “ў Інстытуце Пілецкага ўяўляюць сабой не толькі дапамогу, але і сімвал салідарнасці ў барацьбе за каштоўнасці, якія з’яўляюцца агульнымі як для Польшчы, так і для Беларусі”.