BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міраслаў Янковяк: Беларуская гаворка ў Латвіі фактычна знікла, але ў Літве яна застаецца жывой

У Вільні выходзіць другі том навуковай манаграфіі польскага лінгвіста Міраслава Янковяка Współczesne gwary białoruskie na Litwie («Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве»), прысвечаны Шальчынінкскаму (Салечніцкаму) раёну. Выданне выходзіць на фоне небяспечнай сітуацыі ў Латвіі, дзе беларуская гаворка фактычна перастала функцыянаваць як сродак жывых зносін і захавалася пераважна ў архіўных запісах.

Кажа дыялектолаг Міраславаў Янковяк:

– Закончыў працу над другім томам сучасных беларускіх гаворак Літвы, гэта Салечніцкі раён. Самая горшая сітуацыя сёння на тэрыторыі Латвіі, дакладней, на тэрыторыі Латгаліі. Маладзейшая генерацыя ўжо размаўляе па-расейску. Пару дзясяткаў гадоў таму ў нас было пару тысяч асоб беларускамоўных на вёсцы на тэрыторыі Латвіі, цяпер, я думаю, можа засталося пару дзясяткаў асоб.

Кнігу «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве», прысвечаную Шальчынінкскаму (Салечніцкаму) раёну, можна набыць або бясплатна спампаваць на сайце Інстытута літоўскай мовы (Lietuvių kalbos institutas).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архівы Міраслава Янкавяка.