BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя памяці Аляксандра Кулініча ў Беластоку

У скверы Вольнай Беларусі, пад сценамі Консульства Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя памяці памерлага у брэсцкім СІЗА абвінавачанага ў «абразе Лукашэнкі» і адстаўнога ваеннага Аляксандра Кулініча.

Удзельнікі акцыі нясуць кветкі і знічы. Кулінічу быў 51 год. 30 гадоў таму ён служыў разам з цяперашнім прадстаўніком АПК Валерыем Сахашчыкам. Кулініч служыў у брыгадзе ПДВ у Брэсце і быў падпалкоўнікам запасу. Аляксандра Кулініча затрымалі сёлета 29 лютага за каментары ў падтрымку Украіны і супраць рэпрэсій у Беларусі. За тыдзень да суда ён сканаў. Афіцыйнай прычынай смерці пазначана “ішэмічная хвароба сэрца”.

Акцыя не была дазволена, і праходзіць у ціхім рэжыме у прысутнасці паліцыі. Абвешчана хвіліна маўчання.

Прысутныя абураныя чарговай смерцю ў лукашэнкаўскай турме. У Беларусі ад такой гібелі не абаронены ніхто. Успамінаюць жорсткае абыходжанне з палітзняволенымі ў Беларусі. Кветак і знічоў более, многія моляцца за памерлага.

Акцыя завяршылася без затрыманняў. Агулам было 14 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя