Пры вызначэнні шляху легалізацыі ў эміграцыі беларусу важна ўлічваць, можа ён вярнуцца на радзіму альбо не. На гэта звярнула ўвагу прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка” Марыя.

Яна патлумачыла:
– Тут усё залежыць ад таго, можаце вы вярнуцца ў Беларусь, ці не. Таму што міжнародная абарона – гэта ў першую чаргу не спосаб легалізацыі, а спосаб абароны. Таму што ёсць, напрыклад, сітуацыя, калі людзі жылі ў Польшчы па ВНЖ, яны падаваліся на міжнародную абарону, і іх, напрыклад, падавалі ў росшук па лініі Інтэрпола. І калі ў Польшчы людзі падаваліся на новую карту ВНЖ, то прыходіла паліцыя і іх забірала. Таму тут у першую чаргу трэба думаць пра сваю бяспеку. Калі вы не думаеце, што вас будуць пераследаваць у Беларусі, калі ў вас няма даказуючай базыдля падачы на абарону, то няма ніякага сэнсу падавацца на міжнародную абарону.
Пры гэтым спецыялістка адзначыла, што пры легалізацыі праз карту побыту па працы чалавек можа быць уладкаваны толькі да 1 працадаўцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





