BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародны дзень цэліякіі

16 траўня адзначаецца Міжнародны дзень цэліякіі. На гэтае аўтаімуннае захворванне генетычнага паходжання хварэе паводле статыстыкі 1% насельніцтва.  

Кажа Алёна Еўсеенка – лекар-педыятр, якая супрацоўнічае з Падляшскім аддзяленнем Асацыяцыі людзей з целіякіяй і на безглютэннай  дыеце.

–  Гэта хранічная хвароба, генетычна датэрмінаваная і яе нельга вылечыць. Статыстычна сапраўды на яго хварэе каля 1% насельніцтва. У сувязі з тым, што мы ўжо жывём у ХХІ стагоддзі, дыягностыка настолькі стала нам дасягальная, што такіх хворых сярод нас з кожным днём становіцца ўсё большай. Яшчэ гэтая хвароба ўсё ж такі хвароба цывілізацыі.

З траўня па верасень Падляшскае аддзяленне Асацыяцыі людзей з цэліякіяй і на безглютэннай дыеце будзе ладзіць  кулінарныя майстар-класы і сустрэчы з псіхолагамі для асобаў, у якіх нядаўна дыягнаставалі цэліякію, як і для тых, хто ўжо стомлены безглютэннымі дыетамі. Падрабязнасці на старонцы celiakia.pl.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя