Шмат хто мае надзею, што напярэданні Калядаў ці Новага году могуць адбыцца цуды, нават тыя, хто зараз знаходзіцца па лініі фронту ў акопах. Таму ёсць вера ў тое, што вайна ва Украіне доўга цягнуцца ня будзе, – перакананая беларуска Вікторыя Вашчыла, якая ў ваенны час перабывае на ўкраінскай тэрыторыі:
– Мяне турбуе не тое, калі гэта скончыцца, а тое, як гэта скончыцца. Я разумею, што гэта такое рытарычнае пытанне, на якое ніхто не ведае адказ, і наўрад ці нехта зараз наважыцца нешта сказаць, як гэта можа скончыцца. Таму я проста спадзяюся, веру і мне здаецца, што ўсё ж такі гэтая вайна не можа доўжыцца вельмі доўга.

Фота: AP nuotr
Паўнамаштабная вайна ва Украіне не сціхае ўжо 1000 і 19 дзён. Баі працягваюцца ў Данецкай вобласці, расейцы наступаюць на Пакроўск.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя