На пытанні «Чый Крым?» сярод расейцаў часта абрывалася не толькі шматгадовая сяброўства, але і ўзаемаадносіны ўнутры сем’яў.

Яшчэ тады, 11 гадоў таму, пасля сілавога разгону студэнтаў на Майдане ў Кіеве, некаторыя смельчакі ў розных гарадах Расеі выходзілі на пікеты ў падтрымку Еўрамайдана. Такіх людзей спачатку цкавалі на працы, а потым ужо адкрыта “выціскалі”. Пасля анэксіі абсалютная большасць тых, хто нечакана натхніўся сакральнасцю Крыма, актыўна вылічвала “няверных” і проста перакрывала ім кісларод для нармальнага існавання.
Ва Украіне шмат кажуць пра публічных імігрантаў з РФ; звычайныя ж людзі, якія з’ехалі адтуль у сілу перакананняў – проста статыстыка. Напрыклад, на Чарнігаўшчыне, што мяжуе з РФ, па стане на 1 снежня 2024 года стала пражывае амаль пяць з паловай тысяч расейскіх грамадзян.
Пачатак поўнамаштабнай вайны паставіў іх у неадназначнае становішча: бо не кожны з гэтых пяці з паловай тысяч з’яўляецца ідэйным антыпуціністам. Ды і што там казаць: нават сярод украінскіх грамадзян – этнічных рускіх – не ўсе займаюць такую пазіцыю. Таму некаторыя лічаць сваім абавязкам увесь час даказваць праўкраінскую пазіцыю: сталі валанцёрамі і нават далучыліся да добраахвотнікаў на фронце.
Для некаторых мэта – атрымаць ўкраінскае грамадзянства. І яны разумеюць, што разарваць сувязь з дзяржавай-агрэсарам – гэта цяжкі шматгадовы шлях. А разарваць сувязь са сваякамі і сябрамі з супрацьлеглымі поглядамі на вайну яшчэ складаней з чалавечага пункту гледжання: пытанне “Чый Крым?” і апраўданне ўзброенай агрэсіі РФ усё ж такі знаходзяцца ў рознай вагавой катэгорыі.
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя






