BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мяжу з Беларуссю з польскага боку ахоўваюць каля 6 тысяч чалавек

Мяжу з Беларуссю ахоўваюць каля 6 тысяч вайскоўцаў, паліцэйскіх і памежнікаў, паведаміў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык. Палітык, якога цытуе тэлеканал tvn24, пацвердзіў чарговую заяву прэм’ер-міністра Дональда Туска пра тое, што загарода на мяжы дзвюх краін будзе мадэрнізаваная.

Fot. Agnieszka Sadowska / Agencja Wyborcza.pl

Паводле слоў Томчыка, дадатковыя ўмацаванні, закліканыя зрабіць плот непераадольнай перашкодай, распрацаваныя Сілезскім тэхналагічным універсітэтам у Глівіцэ і інжынерамі Мінабароны. Цяпер праз загароду можна прайсці з дапамогай дамкрата, адзначыў намеснік міністра. “…так быць не павінна, таму што (…) падвоз імігрантаў, перасячэнне мяжы — гэта сапраўды пагроза для Польшчы, — сказаў Томчык.

Паводле яго, краіна змагаецца з “велізарнай пагрозай” з боку Беларусі. “Польскія вайскоўцы і службы даюць гэтаму рады”, — лічыць прадстаўнік абароннага ведамства.

Беларускае Радыё Рацыя