Таварыства Музей Малой Айчыны ў Студзіводах запрашае на сустрэчу з Вольгай Сямашкай — даследчыцай некропаляў, культуролагам і журналісткай.

Тэмай сустрэчы стануць могілкі Падляшша як аб’екты функцыянавання памяці супольнасці памежжа. Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 7 снежня, а 14:00, у будынку Музея Малой Айчыны па вул. Сасновай, 17.
Сустрэча ладзіцца ў межах дзейнасці Школы падляшска-беларускіх культурных традыцый, якая рэалізуецца дзякуючы датаванні Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.






