16 чэрвеня ў Цэнтры грамадскай актыўнасці ў Беластоку адбудзецца Future Flash: Моладзевае Форум Будучыні — першы ў рэгіёне моладзевы foresight-форум, прысвечаны візіі будучыні горада і рэгіёна.

Удзельнікамі стануць старшакласнікі і студэнты з Падляшша, а таксама маладыя беларусы, што надае падзеі міжкультурны і трансгранічны характар.
Кажа арганізатар, прадстаўнік Фонду SocLab Міхал Леманьскі:
– Гэта будзе першая такая падзея – варштаты і канферэнцыя. Будзем аналізаваць і прагназаваць будучыню. Хочам мы звярнуць увагу на Беласток і на падляшскі рэгіён. Будзем ствараць паштоўкі з будучыні – з 2050 году. Будзем ствараць таксама розныя сцэнары будучыні.
Партнёрамі мерапрыемства з’яўляюцца Фонд «Акно на Усход», Фонд «Пагранічча» і Фонд Tutaka. Мерапрыемства адбудзецца 16 чэрвеня ў гадзінах з 10:00 да 14:00. Удзел бясплатны, арганізатары забяспечваюць матэрыялы, кава-перапынкі, абед і памятныя сувеніры.
Колькасць месцаў абмежаваная. Магчымы групавы запіс па тэлефоне: 690 844 220.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і БГКТ.