У межах 20-годдзя праграмы Study Tours to Poland (STP), моладзевая група з Украіны наведвае Беласток з 9-га па 19-е лістапада. Праграма прадугледжвае сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскага грамадскага сектара і дыяспары.

Кажа суарганізатар візіту, прадстаўнік Фонда Зміцер Косцін:
–Асобным элементам у нас з’яўляецца наведванне Украінскага дому. Гэта такая арганізацыя, установа, якая дзейнічае на некалькі кірункаў. З аднаго боку, гэта дапамога адаптацыі ў Польшчы для ўкраінцаў, але таксама і дапамога ў тым, каб стварыць нейкую супольнасць, дзе можна было б падтрымаць сябе, сваю ідэнтычнасць, не губляцца, не асімілявацца. Гэта вельмі класная праграма.
У межах навучальнага візіту да землякоў у Беластоку моладзь сустрэнецца з прадстаўніком Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый, супрацоўнікамі хабу “Спільно”, які працуе пры цэнтры, ды ўкраінскай дабрачыннай крамы, якая размешчана на гарадскім вакзале.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






