BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мор рыбы ў гміне Гарадок

Інспектары ваяводскай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя ў Беластоку правялі мерапрыемствы ў раёне сажалак, якія знаходзяцца ў гміне Гарадок. Падставай для агляду стала высвятленне прычын гібелі рыбы.

Інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя ў Беластоку атрымала паведамленне аб паху мёртвай рыбы ў сажалках, якія знаходзяцца ў гміне Гарадок.

Работнікі інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя неадкладна выехалі на месца, дзе была пацверджана гібель рыбы. У сувязі з магчымасцю сцякання мёртвай рыбы ў раку Супрасль, на злучэннях сажалак з ракой паставілі сеткі, каб мёртвая рыба не сцякала ў раку.