Выданне MOST з 19 траўня 2025 года пачало выходзіць па–польску.

Галоўны рэдактар Руслан Кулевіч падзяліўся тым, што падштурхнула выданне да гэтага кроку:
-На пачатку 2025 года многія беларускія медыя сутыкнуліся з крызісам, з адсутнасцю сродкаў на існаванне. У нас таксама была сітуацыя, што мы страцілі аднаго нашага партнёра. І мы пачалі шукаць выйсце з гэтага. Першы крок быў – гэта перазапуск нашага рэкламнага аддзелу, навучыцца зарабляць на польскім рынку.
Па словах Руслана Кулевіча, стварэнне асобнага польскамоўнага сайту паўплывае на тое, што палякі даведаюцца больш пра жыццё беларусаў на эміграцыі:
-Польскі MOST – гэта добрая магчымасць паказаць польскай аўдыторыі цікавых беларусаў, паказаць нашыя артыкулы, якія мы робім па-беларуску ці па-расейску. Ну і добрая пляцоўка для беларускага бізнесу, які хоча выйсці на польскі рынак. Шмат беларускага бізнесу ў Польшчы, але палякі пра яго не ведаюць.
Польскі сайт MOST быў зроблены дзякуючы сябрам, якія працуюць у IT і зрабілі вялікую зніжку, і Руслан Кулевіч спадзяецца, што дзякуючы гэтаму сайту ўдасца вызначаць «слабыя і моцныя месцы, спрабаваць розныя варыянты супрацоўніцтва» у СМІ.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя