Інтэрнэт-рэсурсу MostMedia і каворкінгуMedia Port Belarus у Беластоку споўнілася 3 гады. З гэтай нагоды заснавальнікі і супрацоўнікі Мost, а таксама іх калегі з іншых беларускіх выданняў Беластока, сябры ды чытачы сабраліся ў каворкінгу, каб разам павіншаваць і адзначыць гэтую падзею.

Гавораць – заснавальнік MostMedia Руслан Кулевіч, калегі ды госці святкавання.
– Most жыве, і гэта паспяховы праект, і лічу, што даволі такі знаны сярод беларусаў у Польшчы, і не толькі ў Польшчы. Гэта ўсё дзякуючы нашай камандзе.
– З самага пачатку, калі толькі адкрылі Most, я была ўжо тут. Заўсёды заходзіла да хлопцаў, каб яны штосьці параілі, штосьці ім параіць. Вельмі цёплы, добры калектыў.
– Мне ў гэтым месцы вельмі прыемна быць, тут часам бывае нейкі натоўп, шмат народу, шумна, але ў гэтым ёсць нейкі вайб. Абмен досведам рэальна існуе. Рэальна кожны дзень мы дапамагаем калегам, калегі – нам. Ёсць канкурэнцыя паміж намі ўсімі, і гэта добра, калі яна ёсць.
– Гэта вялікі шлях, новая каманда. Самае галоўнае, што Most ідзе наперад.
Каворкінг Media Port Belarus распачаў сваю працу ў Беластоку ў студзені 2022 года. Зараз гэта – інтэрнэт-рэсурс MostMedia, некалькі ютуб-праектаў і дзясяткі журналістаў ды грамадскіх ініцыятываў, якія свабодна карыстаюцца пляцоўкаю на працягу ўжо трох гадоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя