BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню”

У Варшаве адбыўся экспертны форум “Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню”. Яго зладзіла прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пры ўдзеле запрошаных спікераў з Ірландыі, Украіны і іншых краін.

Пра важнасць падзеі распавёў суарганізатар падзеі, філосаф Павел Баркоўскі:

– Калі мы ўявім сабе, што дэмакратычны транзіт усё ж такі адбудзецца, што ў Беларусі адбудуцца важныя перамены, непазбежна паўстане пытанне, ці будзем мы захоўваць той стан моўнага пытання, моўнай палітыкі, які існуе на сёння. Таму што відавочна, што палітыка так званага дзяржаўнага двухмоўя вядзе да фактычнай русіфікацыі і знішчэння беларускай мовы як прыкметы нацыянальнай ідэнтычнасці.

Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы Witryna Domu Wschodniego.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя