У беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку прайшла чарговая сустрэча курсаў «Мова на нова».

Гэтым разам запрошаны госць заняткаў – намеснік старшыні Беларускага філатэлістычнага таварыства Андрэй Мялешка распавядаў пра калекцыянаванне паштовых марак, беларускую тэрміналогію гэтага хобі, а таксама, калі першыя маркі і філатэлія з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
– Гэта марка Расейскай імперыі, першая, каторая там 10 капеек за лот. На тэрыторыі Каралеўства Польскага таксама яна з’явілася амаль ідэнтычная, такая самая, як марка Расейскай імперыі, толькі напісаная па-польску. З’явілася ў 1842 годзе таксама на тэрыторыі той часткі, дзе ўваходзіла частка Беларусі. А філатэлія як зборы і калекцыяванне – напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя можна ўжо казаць пра першых філатэлістаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.
Наступны занятак курсаў «Мова на нова ў Беластоку» пройдзе ў перадапошні дзень адыходзячага года, у панядзелак 30 снежня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






