BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова нанова» пра выбітных беларусак ва Уроцлаве

 У суботу, 9 сакавіка, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».

Дата: 9 сакавіка. Час: 16.30 (час мясцовы).

Месца: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska, 49 (3 паверх), Уроцлаў.

 Гэтым разам тэма — выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі

Паразмаўляюць пра: 

асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу спадчыну 12 выбітных беларускіх жанчын — гераіняў праекта; 

чаму гэтыя і мноства іншых малавядомых жаночых імёнаў маюць вялікае значэнне для ўсіх беларусак і беларусаў; 

як так сталася, што часцяком жанчыны адыходзяць у цень гістарычных працэсаў; 

чаму важна не забываць і як мага больш казаць пра іх дасягненні. 

Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна.

Арганізатары