Маленькія беларусы і іх бацькі працягваюць сустракацца раз на тыдзень у суботу ў польскім Трохграддзі.

Тут адбываюцца заняткі беларускай мовы для дзяцей, – распавяла валанцёрка, арганізатарка курсаў Надзея Маляўка:
-Зараз курсы «Мова Нанова» праходзяць кожную суботу, у Сопаце. Ужо хіба два гады мы праводзім заняткі для дзяцей. Раней былі заняткі яшчэ для дарослых, але зараз, на жаль, няма магчымасці іх праводзіць. Пакінулі толькі для дзяцей. Заняткі пачынаюцца а 14.30. Чакаем усіх дзяцей, хто жадае вывучаць беларускую мову.
Афішы бліжэйшых мерапрыемстваў можна знайсці праз тэлеграм-канал “Беларусы Труймяста. Інфарматар».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






