BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова Нанова» ў Беластоку адкрывае новы сезон

У панядзелак, 18 лістапада, у Беластоку — першы занятак «Мова Нанова» новага, чацвёртага сезону.

Дата: 18 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток.

 Першай справай паразмаўляюць пра шматбаковую беларускую моду. 

Госця — майстрыня Кацярына Ваданосава — раскажа пра традыцыйныя і гістарычныя строі розных эпох і гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі моды. 

А вядоўцы Марыя Грыц і Вікця Жытнік будуць дзяліцца з вамі цікавінкамі і каштоўнымі ведамі. 

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!

Арганізатары