BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова Нанова» ў Беластоку – новы сезон пра Полацк

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» 6-га кастрычніка 2025 года пачаўся новы сезон курсаў «Мова Нанова».

 Ігар Палынскі
 Ігар Палынскі

Чым адметны новы сезон кажа суарганізатар курсаў у Беластоку  Ігар Палынскі:

– Вельмі ўсцешаны тым, што мы вырашылі значную частку юбілейнага, пятага сезону “Мова Нанова” ў Беластоку прысвяціць менавіта Полацку, бо гэта мой родны горад, дзе я пражыў большую частку свайго жыцця. Гэта горад, у якім я сустрэўся з беларускасцю, у якім я зразумеў каштоўнасць гэтага ўсяго, таму для мяне вельмі радасна, што ёсць на Беласточчыне і ў Польшчы ўвогуле каму працягваць вось гэтую полацкую гісторыю.

Па словах Ігара, яму вельмі спадабалася тая віртуальная экскурсія па Полацку, якую правёў Уладзімір Арлоў:

– Мы, жывучы ў Полацку, кожны дзень бачачы той Сафійскі сабор, ужо нават прызвычаіліся – ну, ёсць ды ёсць. А калі ты па-новаму на ўсё гэта глядзіш, ты разумееш наколькі гэта неверагодна, наколькі гэта вялікае шчасце было нарадзіцца і жыць у гэтым горадзе. Бо ў Полацку абсалютна свая ўнікальная атмасфера, і ад Полацка сапраўды пачаўся свет. Можна так казаць.

Цягам сезону ў Беластоку на «Мову Нанова» завітаюць гісторыкі і пісьменнікі, музыкі і мастакі, якія свой лёс звязваюць цяпер з Польшчай, а раней жылі ў Полацку.

Цалкам матэрыял:

«Мову Нанова»
«Мову Нанова»
«Мову Нанова»

Беларускае Радыё Рацыя