20 красавіка 2024 — другія заняткі трэцяга сезона курсаў «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!
Тэма сустрэчы — беларуская міфалогія. Мы зруйнуем міфы пра Дамавіка, дазнаемся яго асаблівасці з беларускай міфалогіі і старых ўспамінаў. Падыскутуем, ці варта вывучаць беларускую міфалогію — і ўвогуле навошта вывучаць сваё. А яшчэ будзем дзяліцца містычнымі гісторыямі з паўсядзённасці. Ва ўсім гэтым будзе дапамагаць мастачка, пачынаючая пісьменніца, заснавальніца дзіцячага праекта «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце» Таццяна Калач.
Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
Калі: панядзелак, 20 траўня 2024, 19:00. Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).
Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца.
Арганізатары