BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова Нанова» вяртаецца ў Хаб «Новая Зямля»!

Курсы беларускай мовы “МОВА НАНОВА” у Беластоку запрашаюць на сустрэчу з філолагам і кіраўніцай хаба “Новая Зямля” Надзеяй Салаўёвай. Разам з госцяй удзельнікі абмяркуюць цікавыя паралелі паміж беларускай і ангельскай мовамі, а таксама разгледзяць, як англіцызмы даўно праніклі ў паўсядзённае маўленне беларусаў.

Кажа Надзея Салаўёва:

Будзе ў нас першы занятак “Мовы Нанова” у новым памяшканні. Тэма “Сувязь ангельскай і беларускай моваў”. Мне заўсёды падабалася гэтая тэма, таму што гэта мая прафесія. Шмат, аказваецца, запазычаных слоў мы ўжываем ў беларускай мове ангельскага паходжання. Прыходзьце на заняткі і мы ўсё распавядзем!

Занятак пройдзе 10-га сакавіка а 19-й у Беларускім хабе “Новая Зямля”, які нядаўна змяніў адрас і пераехаў на вуліцу Św.Rocha 5. Уваход вольны, данаты для падтрымкі курсаў “МОВА НАНОВА” вітаюцца.

Адрас: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх).

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя