BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова нанова» з Кацярынай Ваданосавай ва Уроцлаве

«Мова нанова» з Кацярынай Ваданосавай ва Уроцлаве.

Дата: 19 кастрычніка. Час: 17.00 (час мясцовы).

Месца: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska, 49 (3 паверх), Уроцлаў. 

Шаноўная госця — Кацярына Ваданосава. 

На лекцыі Кацярыны «Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага» ўзгадаеце, як выглядалі нашыя продкі, для якіх воля і радзіма былі даражэйшымі за жыццё. 

Лекцыя будзе прысвечаная эпосе, калі мужчыны мянялі выкшталцоныя бальныя пальчаткі на грубыя рукавіцы, а замест кашаміравых сурдутаў ішлі змагацца за свабоду свайго краю ў брунатных сялянскіх кажухах. 

Даведаецеся, як жанчыны прыстасоўвалі крыналіны для перавозкі зброі, а некаторыя з іх апраналіся ў мужчынскія строі, абразалі валасы ды ішлі ваяваць; як нават пяцігадовыя дзяўчынкі апраналіся ў глухія чорныя сукенкі ды запляталі ў коскі чорныя стужкі. 

Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна.

Арганізатары