
У лагеры для ўцекачоў у літоўскім Пабрадзе знайшлі мёртвым Станіслава Брыкіна — мужа Юліі Брыкінай, якая стала гераіняй прапагандысцкага фільма «Чужое неба». Па звестках следства, асноўная версія — самагубства. Юлія і Станіслаў з’ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, спрабавалі ўладкавацца ў Германіі, але Станіслаў застаўся ў Літве, а Юлія з дзецьмі вярнулася на радзіму. Невядома, ці ведаў ён пра ўдзел жонкі ў фільме, але гэта таксама магло паўплываць на ягоны выбар.