Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) з Сувалкаў канфіскавалі амаль 1000 пачкаў кантрабандных цыгарэт, паведамляе podlaskie.kas.gov.pl.

Супрацоўнікі KAS праверылі мужчыну ў адным з мікрараёнаў Сувалкаў і знайшлі ў яго 250 пачкаў кантрабандных цыгарэтаў. Праваахоўнікі ўстанавілі, што ў кватэры 63-гадовага мужчыны можа быць яшчэ нелегальны тавар. Сапраўды, падчас агляду было знойдзена яшчэ 710 пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак.

Мужчыну прад’яўленае абвінавачанне. Яму пагражае штраф.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl