У Музеі памяці габрэяў Беласточчыны “Miejsce” адбылася сустрэча з ахвотнымі далучыцца да дзейнасці ўстановы. У выніку была сфармавана першая каманда валанцёраў. Аднак музей усё яшчэ шукае новых удзельнікаў, якія гатовыя ўкладаць час і ідэі ў развіццё гэтай важнай грамадскай прасторы.

Кажа апякун музея Томаш Вішнеўскі:
– Кожны, хто хоць крыху цікавіцца яўрэйскай культурай, можа далучыцца да гэтай валанцёрскай працы ў нашым музеі. Сардэчна запрашаем. З намі можна звязацца праз нашую старонку ў інтэрнэце. Хочам мы каб наш музей працавала штодзень, а для гэтага патрэбае адпаведнае абслугоўванне.
Таксама ў чэрвені ў “Miejsce” стартуюць бясплатныя курсы ідыш, арганізаваныя пры падтрымцы Падляшскага ваяводства. Курсы адкрытыя для ўсіх незалежна ад узроўню валодання мовай і будуць праводзіцца на пастаяннай аснове. Заняткі праходзяць у музеі па адрасе: вул. Мальмеда, 6, Беласток.
Запісацца на валанцёрства ці курсы ідыша можна праз электронную пошту:
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя