BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Памяці Сібіры правёў акцыю «Святло Памяці»

У Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку было запалена «Святло памяці». Удзельнікі акцыі размясцілі ліхтарыкі на чыгуначных пуцях, якія вядуць ад музея ў бок станцыі, адкуль вагоны з людзьмі адпраўляліся на ўсход.

Паралелі з Літвой правёў госць акцыі, генеральны дырэктар Цэнтра вывучэння генацыду і супраціву літоўскага народа Арунас Бубніс:

-Гэтая дэпартацыя была самай страшнай у гісторыі Літвы. Бо гэта была першая масавая дэпартацыя – 17 тысяч чалавек было выслана ў Сібір. Падчас гэтай дэпартацыі  загінула больш за ўсё людзей, таму што пасля пачалася нямецка-савецкая вайна і ўмовы жыцця ў ссылцы сталі яшчэ больш невыноснымі. Вельмі шмат людзей пасля гэтай дэпартацыі не вярнуліся дадому ўжо пасля смерці Сталіна. Палова ўсіх дэпартаваных былі дзеці, непаўналетнія.

Прэзідэнт беластоцкага аддзялення Саюза сібіракаў Ёланта Грынявіцка адзначыла, чым можна дапамагчы тым сібіракам, хто яшчэ застаўся ў жывых:

-Дапамагаць фізічна. І кожны раз перадусім стараемся паразмаўляць.

Адпаведна 10-га лютага з нагоды 84-й гадавіны першай масавай дэпартацыі ў Беластоку будуць ускладзены кветкі перад помнікам-магілай Невядомаму Сібіраку і ля манумента «Гераічнай Маці-Сібірачцы».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя