BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Памяці Сібіры запрашае на экскурсіі падчас вакацый

Пачынаючы з 7 ліпеня, кожную летнюю нядзелю, а 9:45 супрацоўнікі Музея Памяці Сібіры запрашаюць наведвальнікаў на індывідуальныя экскурсіі па ўсёй экспазіцыі.

Наведнікаў чакаюць, у тым ліку і гісторыі людзей з Беларусі, сасланых у самыя далёкія куткі Расеі і СССР.

Кажа супрацоўніца музею Эвеліна Каміньска:

– Запрашаем усіх жадаючых у вакацыйныя нядзелі ў ліпені і жніўні на экскусрсіі. Яны будуць пачынацца а 9:45, група налічвае 25 асобаў. Можна наведаць нашу сталую выставу з супрацоўнікам музею. Гэта добрая нагода, каб пазнаёміцца з нашай выставай і даведацца пра цікавосткі, якія ведае толькі супрацоўнік музею.

У экспазіцыі музею прадстаўлена практычна ўся гісторыя ссылак у Сібір: ад паўстання 1863 года да пасляваенных палітычных “чыстак”. Для самых маленькіх наведвальнікаў прадстаўляюцца гульнявыя планшэты, звязаныя з экспазіцыяй музею.

Квіткі можна замовіць па тэлефоне ці электроннай пошце (+48 85 672 36 00, e-mail: [email protected]), а таксама на сайце музею.

Кошт квіткоў: 35 злотых (звычайны), 30 злотых (ільготны).