BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Памяці Сібіры запрашае на выставу пра жанчын, якія прайшлі Сібір

Музей Памяці Сібіры зладзіў адкрытае куратарскае суправаджэнне па выставе пад назвай «Толькі боль ёсць маім».

Выстава падрыхтавана жанчынамі і прысвечана жанчынам, якія прайшлі Сібір.

Кажа вядоўца сустрэчы, загадчык аддзела збораў музея Катажына Слівоўска:

– Першая экскурсія па нашай часовай экспазіцыі куратарская. Гэта дазволіць зразумець выставу крыху інакш, чым калі аглядаць яе самастойна. Хацела падчас гэтай экскурсіі паведаміць трохі дадатковай інфармацыі пра тое, як мы рыхтаваліся і працавалі над гэтай выставай. Галоўное тут – расповед пра гераіняў гэтай выставы, кабет, якія былі высланыя ў Сібір і якія былі рэпрэсаваныя праз саветы ў розны спосаб.

Выставу «Толькі боль ёсць маім» можна агледзець да 28 красавіка 2024 года. На выставе прадстаўлены 20 шырокафарматных палотнаў мастачкі з Беластока Эдыты Урвановіч, якая стварыла іх на падставе збораў музея.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя