BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Вольнай Беларусі фіналізаваў праект лічбавізацыі

Музей Вольнай Беларусі, які працуе ў Варшаве, фіналізаваў праект лічбавізацыі і забеспячэння доступу да сваіх рэсурсаў.

Цяпер у віртуальнай экспазіцыі – каля 200 экспанатаў. «Большая частка рэчаў цяпер знаходзіцца ў нашым фондасховішчы, таму лічбавізацыя – магчымасць прадставіць гэтыя праекты максімальнаму колу людзей, у тым ліку і ў Беларусі», – кажа прадстаўнік музея Аляксандр:

– Прэзентацыя, якая прайшла ў нас, была прысвечана працэсу лічбавізацыі, які ў нас ажыццёўлены. Не так ужо шмат беларускіх эмігранскіх інстытуцый і ініцыятываў, якія тут ёсць, маюць станоўчы і высокапрафесійны вопыт супрацоўніцтва з польскімі ўрадавымі інстытуцыямі. А мы ўзяліся за складаны і цяжкі праект, выканалі яго, атрымалі станоўчую ацэнку, што здаецца, дасць нам дадатковыя шанцы для далейшых нашых праектаў. Рэалізацыя дадзенага праекта – гэта таксама наша магчымасць прадставіць усе гэтыя прадметы, а гэта аб’екты ў першую чаргу беларускага пратэсту і змагання за дэмакратыю і незалежнасць, для шырокай еўрапейскай аўдыторыі.

Убачыць выставу цяпер можна на сайце https://freebelarus.museum/.

Нагадаем, цяпер у Музеі Вольнай Беларусі праходзіць выстава «Кропка ўваходу. 123», прысвечанай досведу беларускіх палітвязняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя