BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Вольнай Беларусі распачаў прыём заявак на праекты на 2026 год

Музей Вольнай Беларусі абвясціў прыём заявак на рэалізацыю творчых, культурніцкіх і адукацыйных праектаў у 2026 годзе. Музей адкрыты да розных фарматаў: ад выстаў і арт-праектаў да літаратурных сустрэч, дыскусійных і адукацыйных серый, гістарычных і міждысцыплінарных ініцыятываў, а таксама доўгатэрміновых праектаў.

Кажа супрацоўніца Музея Вольнай Беларусі, акторка і папулярызатарка беларускай традыцыі Вольга Каралёнак:

– Можна падумаць, што гэта могуць быць праекты толькі звязаныя з музейнай працай, але насамрэч – не. Наш музей гэта добрая пляцоўка і для тэатральных праектаў, і для адукацыйных, дыскусійных сустрэч, літаратурных клубаў. Можа штосьці нават і такое, што нам не прыходзіць да галавы. Трэба запоўніць анлайн форму, адказаць пытанні, апісаць свой праект – як вы яго бачыце, якая дапамога вам патрэбная.

Падаць заяўку можна з 12 студзеня да 10 лютага 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца творцы і творчыя калектывы, культурніцкія і адукацыйныя ініцыятывы, грамадзянскія супольнасці, нефармальныя групы, а таксама ўсе, хто мае ідэю і гатовы рэалізаваць яе ў публічнай музейнай прасторы.

Форма заяўкі: Музей Вольнай Беларусі запрашае да рэалізацыі творчых праектаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота UMWP.