
Ініцыятыва “Музычнае кола” адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 27-га студзеня. Далучыцца можна ўсім жадаючым дарослым. Што ўяляе сабой праект, распавяла яго прадстаўніца Алена.
– Музычнае кола – гэта ініцыятыва створаная для таго, каб людзі з розным музычным досведам маглі займацца музыкай свабодна. Мы прадстаўляем розныя інструменты, рознай складанасці для таго, каб людзі маглі правесці весела час і памузыцыраваць. Галоўнае абмежаванне, гэта тое, што мы зараз не працуем з дзецьмі. Таму калі вы хочаце прыйсці, то прыходзьце калі ласка калі вы дарослыя, але калі ў вас ёсць дзіцёнак, то прыводзьце яго, але прыйдзецца займаць яго самастойна.
Музычнае кола адбудзецца ў суботу, 27 студзеня, з 10:30 да 13:00. Месца сустрэчы – Беларускі Моладзевы Хаб ( Dożynkowa 6A).
Беларускае Радыё Рацыя






