У нядзелю, 2 лістапада, У Варшаве ў клубе VooDoo (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A) – вялікі супольны канцэрт да Дзядоў. Пачатак 18:30 .

Абяцаюць, што вас чакае не проста канцэрт, а містычны досвед, вяртанне да каранёў, дзе гук, агонь і цемра пераплятаюцца ў адно цэлае.
Сцэна будзе свяціцца святлом свечак, а музыка павядзе вас глыбока ў старажытныя рытуалы, дзе святое зліваецца з дзікай энергіяй стыхій. Калі адважыцеся – увайдзіце ў кола. Пачуйце, як музыка адчыняе браму ў свет, дзе час не мае значэння.
Вы пачуеце фолк, этнічную музыку, старажытныя рытуалы і хэві-метал, і ўсё гэта ў атачэнні масак, якія стагоддзямі ахоўвалі таямніцы нашых продкаў і надаюць гэтай ночы магічны характар.
Станьце часткай рытуалу і дазвольце сабе акунуцца ў магію незвычайнай ночы.
Граюць:
BIRKE (дарк-паган-фолк)
ZNICH (фолк-блэк-метал)
MARUNA (этнафолк)
SIENIESIE (архаічны фолк)
Квіткі – 70 злотых на ўваходзе.
Арганізатары






