BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Музыка без засцярог” у Гайнаўцы

20 верасня адбудзецца першы ў гэтым годзе канцэрт з унікальных клубных канцэртаў, арганізаваных Музеем і Асяродкам Беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Фота: facebook Беларускага музея ў Гайнаўцы

Падзеі ўжо 20 гадоў! Гэта больш за 60 канцэртаў, дзе гралі больш за 70 польскіх і беларускіх гуртоў. Канцэрты пад дэвізам «Музыка без засцярог» — гэта канцэрты, у якіх музыка заклікана аб’ядноўваць, знішчаць падзелы і забабоны і даносіць добры мэсыдж. Таму на сцэне сярод іншых: гурты з Польшчы і Беларусі, якія выступаюць на польскай і беларускай мовах. А канцэрты адбываюцца пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Музыка супраць расізму”.

Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня а 17:00, сцэна ў Мазаікарні – будынку Беларускага музея, вул. 3 мая 42. Уваход вольны!

У канцэрце прымуць удзел:

BEREK – рэп/электроніка/фанк

CIĘŻKA RĘKA CHIRURGA – hc/punk [Гайнаўка]

WANDROUNIK -фолк/панк-рок [Падляшша]

NAUKA O GÓWNIE – панк-рок (Nowy Tomyśl)

DZIECIUKI – фолк-панк (Гародня/Варшава)

GARBATE ANIOŁKI – панк-рок (Radomsko)

Беларускае Радыё Рацыя