BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы часцей сталі сядзець без святла”

Фота: Міністерство енергетики України

“Мы часцей сталі сядзець без святла, бо Расея рэгулярна атакуе электрастанцыі. Пасля начных атак без электрычнасці можна застацца на 4-6 гадзінаў. З плюсаў – своечасова далі ацяпленне ў дамы,” — распавяла беларуска, якая стала жыве ва Украіне ў ваенны час, спадарыня Інга:

– Я б не сказала, што стала горш. Усё як і раней. Проста зараз восень і на вуліцы халадней. І Расея зараз робіць атакі на электрастанцыі, і таму мы часцей сядзем без святла. Калі ўсё пачыналася, то былі па чатыры гадзіны без святла, а пасля апошняй начной атакі – ужо па шесць гадзін. На чатыры гадзіны даюць і зноў адключаюць. Вельмі нязручна.

Так званая ваенная аперацыя ці па-просту паўнамаштабныя баявыя дзеянні ва Украіне былі пачатыя Расеяй амаль што чатыры гады таму ў лютым 2022 года. Вайне папярэднічалі патрабаванні Расеі выключыць магчымасць далейшага пашырэння НАТА і скараціць ваенны патэнцыял альянсу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе да стану, які быў да 1997 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя