
Курсы літоўскай мовы, сустрэчы на тэму псіхалагічнай падтрымкі, гурткі на тэму скразных каштоўнасцяў. Пераважна такія накірункі дзейнасці зараз актульныя для прадстаўнікоў ініцыятывы Актыўным Быць Файна, – кажа каардынатарка арганізацыі АБФ у Літве Ксенія Літвінава:
– АБФ – гэта беларуская арганізацыя, назва якой перакладаецца як «актыўнымі быць файна». Мы праводзім гурткі па шведскай методыцы. То бок у нас ёсць свая методыка, якая гучыць як «роўны навучае роўнага». Таксама мы праводзім мерапрыемствы на тэму нефармальнай адукацыі, або пра форму дапамогі людзям.
“Арганізацыя грамадзянскай і нефармальнай адукацыі АБФ (Актыўнымі Быць Файна) была заснавана ў Беларусі ў 2015 годзе як вынік беларуска-шведскага праекта па папулярызацыі методыкі шведскіх (навучальных) гурткоў, які пачаўся ў 2012 годзе,” – гаворыцца на старонцы арганізацыі. Зараз большасць сябраў у эміграцыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






