BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы ў Адэсе не верым пра ніякі расейскі наступ на горад”

Ці пакутуе ад расейскіх прылётаў Адэса? Наколькі часта там гучаць паветраныя трывогі? Ці пачаўся тут сёлета турыстычны сезон? Над такімі пытаннямі разважала ўкраінская медыятарка Іна Цярэшчанка, якая жыве ў Адэскай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота

Я зараз у Адэсе, як і была раней. Адэса стала за апошнія месяцы вялікай цэллю. Былі такія тыдні, калі кожны дзень прылятала, у тым ліку балістычныя ранеты. Раней было трохі лягчэй. Дроны былі, ракеты збівалі. А гэтая балістыка нясе вялікую пагрозу, таму што, па-першае, яна прылятае з Крыму дзесьці за дзве з паловай хвіліны, гэта вельмі хутка, не заўсёды паспяваюць спрацаваць наша СПА. І гэта, канешне, уплывае на жыццё горада. Быў такі выпадак, што ракета патрапіла ў індыйскі завод. Было гэта дзіўна і нечакана, бо, як мы ведаем, у Расеі з Індыяй добрыя гандлёвыя адносіны, але вось патрапілі балістыкай у іх завод.

РР: А што кажуць пра магчымы расейскі наступ на Адэсу? Будзе гэтым летам, ці не будзе?

Я не сказала яшчэ галоўнага. У нас ад гэтых прылётаў загінула шмат людзей. Яны ў балістыку дадаюць шрапнэль, таму разлёт асколкаў бывае на паўтара кіламетра. Раней ракета патрапляла ў будынак і гінулі людзі ў ім, а цяпер яшчэ тыя людзі, якія навокал.

Пра наступ. Мне здаецца, можна пасміхацца, калі кажуць, што Адэса – гэта расейскі горад. Калі яны не змаглі арганізаваць наступ у 2022 годзе, то цяпер шансаў увогуле няма. У 2022 годзе можна было прыйсці на пляж і пабачыць на рэйдзе расейскія караблі. А зараз яны хаваюцца за паўвостраў. То цяпер мы ні з якога боку не чакаем.

Цалкам размова:

Паўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца звыш 2 гадоў і 3 месяцаў. У апошнія тыдні ідзе расейскі наступ у Харкаўскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя