BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы злаваліся на беларусаў, а цяпер разумеем, што вы таксама церпіце ад Расеі”

Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве працуе ўжо трэці тыдзень. Ён стаў асаблівым мастком даверу паміж украінцамі і беларусамі.

“Раней мы злаваліся на беларусаў, а цяпер разумеем, што вы, як і мы, церпіце ад Расеі», – распавяла кіяўлянка Вікторыя, якая штодня прыходзіць у беларускі пункт нязломнасці.  

-Мы нават не чакалі, што тут будуць беларусы і яны будуць нам дапамагаць. Тут у нас усе дзеткі, суседзі, усім падабаецца, усе ідуць. Раней мы злаваліся на беларусаў, а зараз разумеем, што яны не вінаватыя ў гэтым, яны таксама церпяць ад Расеі. Мы дачакаемся перамогі, што Пуцін здохне і Расея будзе пакараная.

Сёння ўкраінская сталіца перажывае самыя цяжкія дні. Людзі пераадольваюць стомленасць, холад,  цемру і намагаюцца ісці наперад. Беларускі пункт «Незламності» ў Кіеве — гэта не толькі пра цяпло, але і пра давер паміж украінцамі і беларусамі. Гэта пра падтрымку, надзею і чалавечую салідарнасць у самыя цяжкія часы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя