BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Літвы пацвердзіла затрыманне літоўца ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла факт затрымання літоўскага грамадзяніна ў Беларусі пры спробе ўвозу боепрыпасаў у Беларусь. Па словах прадстаўніка МЗС Паўліны Лявіцкіце, затрыманы не звяртаўся па консульскую дапамогу.

«МЗС у курсе і літоўская паліцыя апавешчаная. Грамадзянін па консульскую дапамогу не звяртаўся», — заявіла Лявіцкіце агенцтву Elta.

Нагадаем, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў аб затрыманні грамадзяніна Літвы 6 лістапада. ДМК заяўляе, што літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 34 баявыя патроны калібру дзевяць міліметраў.

Беларускае Радыё Рацыя