Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што беларускамоўны канал “Белсат” застанецца часткай дзяржаўнага польскага тэлебачання (TVP).

“Белсат” з’яўляецца і заўсёды быў часткай Польскага тэлебачання; ён фінансуецца польскімі падаткаплацельшчыкамі, і тут нічога не зменіцца», – прыводзіць словы Сікорскага TVP.
Заява кіраўніка польскага МЗС, удакладняе СМІ, накіравана на “ліквідацыю асцярог з нагоды будучага канала на фоне рэарганізацыі іншамоўных падраздзяленняў TVP”.
4 ліпеня TVP абвясціла пра аб’яднанне некалькіх іншамоўных каналаў у адзіную арганізацыйную структуру.
Новая структура аб’ядноўвае існуючыя каналы – TVP World і Belsat. Першы зменіць сваю назву, а другі будзе падзелены на трансляцыі па шэсць гадзін у дзень – на беларускай (“Белсат”), рускай (“Вось-так”) і ўкраінскай мовах.
«Польшча мае патрэбу ў тэлевізійным уплыве ў некалькіх сферах — расейскамоўнай, Беларусі, дзе размаўляюць па-расейску і па-беларуску, а таксама па-нямецку, па-французску і па-ангельску. І, як і іншыя дзяржаўныя СМІ, такія як BBC, Deutsche Welle, «Голас Амерыкі», у яго будуць радыёстанцыі», — адзначыў Сікорскі.
Змяненні набудуць моц 1 сакавіка 2025 года.






