Міністэрства замежных спраў Польшчы мае намер і надалей фінансаваць тэлеканал “Белсат”. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле ОКО.press.
Прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі адзначыў выданню: “МЗС мае намер і надалей фінансаваць “Белсат”. Ёсць пытанне, якім чынам, каб гэта было эфектыўна. Пакуль мы прыслухоўваемся да прапаноў польскага публічнага тэлебачання TVP”, – сказаў ён. Вроньскі таксама назваў трызненнем чуткі пра ліквідацыю “Белсату” або youtube-канала “Вот Так”. “Тэлеканал “Белсат” вельмі важны з гледзішча польскай знешняй палітыкі. Гэта адзін з сімвалаў польскай усходняй палітыкі, мэтай якой з’яўляецца дэмакратызацыя і падтрымка незалежных сіл у былых савецкіх рэспубліках”, – гаворыцца ў адказе МЗС выданню.
“Белсат” з’яўляецца структурным падраздзяленнем TVP. Пра магчымую ліквідацыю канала ў мінулым месяцы пісала яго дырэктарка Агнешка Рамашэўская.
Беларускае Радыё Рацыя