
“Абразы ў адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны. Да таго ж пераход у сферу энтамалогіі дакладна не пойдзе на карысць прусаку”, — такім чынам афіцыйны прадстаўнік украінскага МЗС Георгій Тыхый пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі пра Уладзіміра Зяленскага, што прагучалі напярэдадні. Лукашэнка тады заявіў: “Ну, ён, Валодзя, як сын мне быў. Але зрабіў, як гніда”. Гэтак жа Лукашэнка назваў Зяленскага 7 сакавіка 2023 года, абвінаваціўшы ўкраінскага прэзідэнта ва ўхваленні інцыдэнту на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам, калі быў пашкоджаны рэдкі і дарагі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.