Дазволена акцыя «Ультыматум» па перакрыцці пункта пропуску для грузавога транспарту «Кукурыкі-Казловічы» на 4 ліпеня з 9 да 18 гадзін. Арганізатары акцыі вельмі задаволены, бо атрымаць дазвол было няпроста.

Кажа суарганізатар «Ультыматуму» Анатоль Фёдараў:
– Пасля складаных перамоў з польскімі ўладамі, гэтае рашэнне прымалася не толькі там на месцы, а яно ўзгаднялася і вышэй на палітычным узроўні, нам дазволілі правядзенне акцыі. Крыху ў абмежаваным варыянце, як мы хацелі, мы хацелі два дні, а дазволілі нам на адзін дзень. Але я думаю, што гэта дастаткова. Так што такая маленькая ёсць перамога.
Арганізатары акцыі просяць як мага больш беларусаў далучыцца да акцыі на мяжы 4 ліпеня. Ад колькасці ўдзельнікаў вынікі залежаць таксама. Мэта акцыі – вызваленне палітвязняў праз блакаванне тавараў праз польска-беларускую мяжу і спыненне міграцыйнай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sputnik.by






