BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы група мігрантаў параніла польскага вайскоўца

Учора ўвечары прыкладна а 20:00 падчас спробы нелегальнага перасячэння мяжы каля вёскі Чаромха на Падляшшы дайшло да сутычкі паміж польскімі службамі і мігрантамі. Пра гэта паведаміла сёння Радыё Свабода з спасылкай на аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

плот на польска-беларускай мяжы

У паведамленні адзначаецца, што падчас спынення незаконнага перасячэння мяжы групай агрэсіўных мігрантаў вайсковец аператыўнай групоўкі атрымаў раненні, а менавіта – траўму левай рукі.

На месцы здарэння вайскоўцу была аказана першая медыцынская дапамога. Затым ён быў неадкладна дастаўлены ў бальніцу ў Беласток, дзе яму ўжо аказалі спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Стан салдата стабільны, пагрозы жыццю няма.

На месцы здарэння ваенная паліцыя праводзіла аператыўна-вышуковыя дзеянні.

Нагадаем, што ў чэрвені 2024 года ад раны, нанесенай мігрантамі на мяжы, памёр польскі памежнік Матэуш Сітэк. У мінулую суботу, 23 жніўня, у вёсцы Чарлёнка каля Белавежы яму быў адкрыты помнік.