BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На беларуска-расейскай мяжы на пераходзе “Лабок” утварыліся вялікія чэргі

Пасля аб´яўлення Рэспублікай Беларусь бязвізу для 35 еўрапейскіх краін, на беларуска-расейскай мяжы на пераходзе “Лабок” узніклі вялікія чэргі. Расейскі бок распачаў праверку дакументаў і грузаў.

Трэба стаяць у чарзе трое сутак, але не факт, што пройдзеш за гэты час, расказаў беларус Андрэй, які на дадзены момант стаіць у чарзе:

-У чарзе аддзяляюць хутка, правяраюць усіх. Беларускі пашпарт і расейскі пашпарт праязджаюць адразу, а з усімі астатнімі пашпартамі – пашпартны кантроль. Чарга кіламетровая. Увялі бязвіз, з расейцамі не ўзгаднілі. Вось вам і падаруначак – кантроль на мяжы.

Паводле Андрэя, вадзіцелі фур засмучаны вялікімі цяжкасцямі ў іх працы, якія ўзніклі пры перасячэнні межаў з усіх бакоў.

Беларускае Радыё Рацыя