У Варшаве адбудзецца сустрэча Беларускага хрысціянскага клуба. Яе тэма – “Мужнасць біблійных Герояў”.

Распавядае арганізатар падзеі, прадстаўнік БХД Яўген Дудкін:
– Мы пагаворым пра матывацыю, пра адвагу і герояў, якія ўвайшлі ў гісторыю на тысячагоддзі. На сёння шмат людзей апускае рукі, не ведае выхаду са сваіх складаных сітуацыяў, у якіх яны знаходзяцца. І трэба паглядзець, што адчувалі людзі ў падобных сітуацыях, як яны знаходзілі выхад з гэтай сітуацыі, як яны матывавалі сябе, што яны рабілі для гэтага. Гісторыя дае адказы, з боку продкаў, як трэба выходзіць з крызісных сітуацыяў. Я думаю, будзе цікава кожнаму.
Падзея пройдзе ў суботу, 27-га студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Пачатак у 18:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя