BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Беласточчыне ўшаноўваюць памяць ахвяраў крывавага рэйду Бурага

Аб’яднанне «Вечная Память» і праваслаўны прыход Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Малешах ды неабыякавыя людзі ўшаноўваюць сёння памяць ахвяраў гэтак званага крывавага рэйду Бурага па праваслаўных беларускіх вёсках Беласточчыны на пераломе студзеня – лютага ў 1946 годзе.

Сённяшнія ўрачыстасці традыцыйна пачаліся літургіяй у праваслаўнай царкве ў Браньску.

Удзельнікі мемарыяльнага мерапрыемства 1 лютага адведваюць вёску Пухалы Старыя, дзе ў непадалёкім лесе на месцы гібелі знаходзіцца сімвалічны помнік забітым 31-му вазаку.

Традыцыйна адбываецца малебен у Занях каля магілы 24-х забітых жыхароў вёскі, і на праваслаўных могілках у Малешах каля магілы святой Марыі Петручук – ахвяры злачынства Бурага.

На завяршэнне ўдзельнікі мемарыяльных урачыстасцяў завітаюць у вёску Шпакі, дзе аддзел Рамуальда Райса спаліў вёску і забіў 5 яе жыхароў, у тым ліку Марыю Петручук. У 2023 годзе яна была ўведзена ў лік святых Праваслаўнай царквы ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя